Пра комплекс
![]() |
![]() |
![]() |
АРЭНА
|
ВЕЛАДРОМ
|
КАНЬКАБЕЖНЫ СТАДЫЁН
|
Дзяржаўная ўстанова «Мнагапрофільны культурна-спартыўны комплекс «Мінск-арэна» (далей – Арэна)» – гэта адзін з найбольш сучасных мультыфункцыйных будынкаў у Еўропе, прызначаны для правядзення міжнародных спартовых і культурна-забаўляльных мерапрыемств.
МКСК «Мінск-арэна» уключае ў сябе чатыры асноўныя збудаванні:
- будынак шматфункцыянальнай культурна-відовішчнай арэны (15 000 месцаў),
- Будынак веладрома (2 000 месцаў),
- будынак Канькабежнага стадыёна (3 000 месцаў),
- Шматузроўневую аўтастаянку на 1078 машына-месцаў.
«Будаванне Арэны было абумоўлена патрэбай стварэння ўмоў для правядзення спартовых спаборніцтваў міжнароднага узроўню, прыцягнення турыстаў, падрыхтоўкай спартсменаў, заняткаў насельніцтва фізічнай культурай і спортам, а таксама для правядзення культурна-масавых мерапрыемств», – кажацца ва Ўказе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2005 г. №622 «Пра будаванне ў Мінску шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-арэна»». Праект культурна-спартыўнага комплексу быў распрацаваны вядомым мінскім архітэктарам майстэрні РУП «Інстытут Белдзяржпраект» Валерыем Куцко. Афіцыйнае адкрыццё комплексу адбылося 30 студзеня 2010 года Матчам зорак Кантынентальнай хакейнай лігі.
Арэна заняла перадавое становішча, як самая ёмістая пляцоўка сярод усіх пляцовак камандаў КХЛ, і з'яўляецца адной з вядучых хакейных арэн Еўропы па ёмістасці гледачоў. Збудаванне, што ўражвае сваім архітэктурным рашэннем у стылі хай-тэк, перасягнуўшы па знешняй прыгажосці, унутранаму дызайну і набору сучасных паслуг усё раней пабудаваныя спартыўныя арэны ў краіне, з'яўляецца не толькі славітасцю Беларусі, але і еўрапейскага кантынента.
Маючы сучаснае абсталяванне, што цалкам адпавядае прафесійным патрабаванням і ўнікальным сцэнічным комплексам, што не мае аналагаў у Беларусі, МКСК «Мінск-арэна» праводзіць падзеі, што маюць міжнароднае агульнадзяржаўнае значэнне ў спартовым і культурным жыцці краіны.