Канькабежны стадыён
Спартыўны будынак "Канькабежны стадыён"
Канькабежны стадыён – гэта першая ў Беларусі крытая лядовая пляцоўка з 400-метровай бегавой дарожкай (шырыня – 9,5 м), агульная плошча лёду 10 000 м2
Тут жа знаходзяцца дзве трэніровачныя хакейныя каробкі еўрапейскага і канадскага стандартаў (60 × 30 і 60 × 28 м), дзве дарожкі для кёрлінгу.
На стадыёне ўстаноўлена унікальнае абсталяванне, якое дазваляе рэгуляваць тэмпературу лёду на розных участках для розных відаў спорту – фігурнага катання, кёрлінгу, хакея, хуткаснага бегу на каньках.
На канькабежным стадыёне знаходзяцца пакоi горнага паветра, якія не маюць аналагаў у Рэспубліцы Беларусь, ўнікальныя па сваіх тэрапеўтычных уласцівасцях і ўяўляюць асаблівую каштоўнасць для спартсменаў.
Лядовы трэк будынка Канькабежнага стадыёну нярэдка становіцца месцам трэніровачных збораў для канькабежцаў з Галандыі, Расіі, Казахстана, Эстоніі, Украіны.
Трыбуны стадыёна могуць прыняць 3 000 гасцей.
На лёдзе Канькабежнага стадыёна праводзіліся буйныя міжнародныя старты:
- Міжнародныя спаборніцтвы па шорт-трэку Evo Cup (кастрычнік 2012 года);
- Гран-пры па фігурным катанні на каньках сярод юніёраў (верасень 2013г.);
- Этапы Кубка свету па канькабежным спорце сярод юніёраў (лістапад 2012 г., снежань 2014 года);
- Чэмпіянат Еўропы па канькабежным спорце (студзень 2016 г.);
- Этапы Кубка свету па канькабежным спорце сярод юніёраў (лістапад 2016 г.);
- Этапы Кубка Свету па шорт-трэку (люты 2017 г.);
- Фінал Кубка свету па канькабежным спорце сярод мужчын і жанчын (сакавік 2018 г.);
- IV чэмпіянату свету сярод студэнтаў па канькабежным спорце (сакавік 2018 г.).
У 2013 г. Канькабежны стадыён ўпершыню стаў пляцоўкай Міжнароднага аўтасалона "Мотаршоу"
У 2014 г. на спартыўным аб'екце адбылася MILEX 2017 - 8-я Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі.
У 2018 г. у будынку канькабежнага стадыёна праводзіўся юбілейны XXV міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях Tibo 2018.